Nick Mars - Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Minima incidunt voluptates nemo, dolor optio quia architecto quis delectus perspiciatis. Nobis atque id hic neque possimus voluptatum voluptatibus tenetur, perspiciatis consequuntur.

Салігорск святкуе Дзень Незалежнасці РБ. Мітынг.

Share this content:

Адзінства, мужнасць, стабільнасць. Як шмат ўкладзена ў гэтыя словы і як часта гэтыя словы выклікаюць у нас не толькі пачуццё гонару, але і смутак. Нездарма 3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь гістарычна звязаны з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэты дзень стаў не толькі сімвалам адзінства нашага народа, мужнасці, патрыятызму, стабільнасці, сілы духу, але і знакам павагі традыцый які дазваляе нам зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля нашага светлай будучыні.

Мітынг «Паклон табе, мой беларускі край, я ганаруся роднасцю с табою!», прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77- гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3 ліпеня адбыўся на мемарыяльным комплексе на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на скрыжаванні дарогі г.п. Старобін.

Ушанаваць памяць загінулых герояў прыйшлі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Юлія Мурына і Андрэй Струнеўскі, прадстаўнікі ваеннага камісарыята, Салігорскага ГРАНС, РАУС, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна, праваахоўных органаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Памяць прысутныя ушанавалі хвілінай маўчання. Нізкі паклон савецкім воінам-вызваліцелям і працаўнікам тылу! Хай мірнае неба заўсёды будзе над Беларуссю! Свету і шчасця кожнаму дому!

Працягнуліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у скверы каля Палаца культуры г. Салігорска.

Фотарэпартаж падрыхтаваў Эдуард КІДЗЯЕЎ.

dk-admin: