Nick Mars - Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Minima incidunt voluptates nemo, dolor optio quia architecto quis delectus perspiciatis. Nobis atque id hic neque possimus voluptatum voluptatibus tenetur, perspiciatis consequuntur.

Музычныя выхадныя ў Салігорску: дні натхнення!

Share this content:

Гэтыя выходныя сталі сапраўдным святам музыкі для ўсіх жыхароў і гасцей горада. Палац культуры г. Салігорска падрыхтаваў насычаную праграму, якая нікога не пакінула абыякавым!


🎤7 жніўня ў скверы ля Палаца культуры гучалі «Вячэрнія рытмы». Саліст Віталь Крыцкі зачараваў публіку сваёй энергіяй і яркім выкананнем. Гледачы атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой на ўвесь вечар!

🎶9 жніўня ў Парку чатырох стыхій гучалі песні «Ад шырага сэрца». Салістка Вікторыя Лагун падарыла слухачам шчырасць, цяпло і сапраўдную эмацыянальную сувязь. Гэта быў ідэальны фінал музычнага марафону!

Дзякуй усім, хто прыйшоў, падтрымліваў і разам з намі ствараў атмасферу свята! Асаблівая падзяка артыстам за іх талент і адданасць любімай справе.

Сачыце за анонсамі Палаца культуры — наперадзе яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў!

dk-admin: