Share this content:
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пачынае прыём работ для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія». Да творчага спаборніцтва запрашаюцца беларускія пісьменнікі, паэты, драматургі, публіцысты, літаратурныя крытыкі і маладыя аўтары.
Чакаем вашыя творы ў намінацыях:
✅Лепшы твор / зборнік паэзіі;
✅Лепшы твор прозы;
✅Лепшы твор драматургіі;
✅Лепшы твор публіцыстыкі;
✅Лепшы твор літаратурнай крытыкі;
✅Лепшы твор для дзяцей і юнацтва;
✅Лепшы дэбют;
Заяўкі на ўдзел будуць прымацца да 1 красавіка 2026 года.
Прадставіць творы на конкурс могуць як самі аўтары або іх афіцыйныя прадстаўнікі, так і прафілявыя арганізацыі — творчыя саюзы, выдавецкія дамы, рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, арганізацыі культуры, навуковыя і адукацыйныя ўстановы, якія працуюць у сферы мастацкай літаратуры.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага пiсьменства.
Поўны парадак правядзення конкурсу, патрабаванні да афармлення заявак і спіс неабходных дакументаў выкладзены ў афіцыйным Палажэнні. З ім можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе Міністэрства інфармацыі.