Nick Mars - Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Minima incidunt voluptates nemo, dolor optio quia architecto quis delectus perspiciatis. Nobis atque id hic neque possimus voluptatum voluptatibus tenetur, perspiciatis consequuntur.

Салігорск адсвяткаваў ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РБ. Святочны канцэрт і салют.

3 ліпеня ў г. Салігорску прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 74-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Працягнулася свята на Цэнтральнай плошчы горада праграмай-ушанаваннем лепшых работнікаў арганізацый раёна, занесеных на Дошку гонару Салігорскага раёна па выніках 2017 года пад назвай «Салігоршчына — мая слава, надзея, гонар».

Прысутных з галоўным святам краіны павіншаваў старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Алег Рыгоравіч Паскробка. Алег Рыгоравіч выказаў асаблівыя словы падзякі ветэранам вайны, пажадаў ім моцнага здароўя, даўгалецця і заклікаў маладое пакаленне прымнажаць здабыткі Радзімы, забяспечваючы тым самым яе свабоду і незалежнасць. 

Пасля адбылося ўзнагароджанне лепшых работнікаў суб’ектаў гаспадарання нашага раёна, занесеных на Дошку гонару Салігорскага раёна па выніках дзейнасці ў 2017 годзе.

Усе яны былі адзначаны Ганаровымі граматамі старшыні Салігорскага райвыканкама, а таксама каштоўнымі падарункамі.

Выдатным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Купалінка» Белдзяржфілармоніі (мастацкі кіраўнік — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Цялькова) і гала-канцэрт пераможцаў адкрытага гарадскога фестывалю мастацтва «Салігорск — гэта ты!» Пад назвай «Зямля, Дзе пачаўся твой лёс ». З першых музычных нумароў ўся плошча весела падпявала і апладзіравала вядомым выканаўцам Салігоршчыны.

Кропку ў гэтым канцэртным марафоне паставілі папулярныя беларускія выканаўцы Жанэт і Саша НЭМА.

Заключнымі акордамі свята, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сталі грамадска-культурная акцыя «Спяваем гімн разам!» і відовішчны феерверк.

Пад рытмічны музычны акампанемент неба над Салігорскім асвяціўся рознакаляровымі агнямі.

Інфармацыйны аддзел Палаца культуры г. Салігорска.

dk-admin: