Музычныя выхадныя ў Салігорску: як гэта было!
Share this content:
Вось і праляцелі тры дні, поўныя музыкі, паэзіі, эмоцый і цёплых сустрэч. Дзякуй кожнаму, хто быў з намі ў гэтыя жнівеньскія вечары!
📍 Што адбылося?
🎵 21 жніўня ў скверы ля Палаца культуры гучалі душэўныя песні — Аляксей Гушча са сваёй праграмай “З музыкай у сэрцы”стварыў па-сапраўднаму лірычны настрой. Публіка доўга не адпускала артыста!
🎵 22 жніўня эстафету падхапіла Вікторыя Лагун з праграмай “Цудоўная пара”. Яе мяккі голас і шчырасць кранулі сэрцы гледачоў — вечар атрымаўся неверагодна цёплым.
🎶 23 жніўня ў Парку чатырох стыхій сабралася асаблівая аўдыторыя на музычна-паэтычную сустрэчу “Залатыя росы жніўня”, прысвечаную Году беларускай жанчыны. Гучалі вершы, песні і словы ўдзячнасці ўсім жанчынам — гучна, шчыра, узрушаюча.
✨ Выхадныя запомняцца надаўга. Дзякуй артыстам, арганізатарам і, галоўнае, вам — нашым гледачам! Салігорск — гэта горад, дзе музыка жыве ў кожным сэрцы. Да новых сустрэч!






