
Адбылася пазнавальная бяседа для ўдзельнікаў клуба «Нам рана жыць успамінамі»
27 лістапада ў Палацы культуры г. Салігорска адбылася пазнавальная бяседа для ўдзельнікаў клуба «Нам рана жыць успамінамі». Тэма вечара: «За бяспеку ўсёй сям’ёй».
Гэтая гутарка прайшла ў рамках акцыі «Непрапальвай сваё жыццё», якая накіравана на папярэджанне пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Вядома, што адна з асноўных прычын, па якіх узнікаюць пажары — гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём. Работнікі МНС, праводзячы аналіз звестак гібелі на пажарах, прыходзяць да несуцяшальнай высновы: большасць загінуўшых — гэта грамадзяне, якія кураць, знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Прадстаўнік МНС зрабіў акцэнт на тым, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым аднаўляць яго наступствы і заклікалі прысутных быць уважлівымі ў пытаннях бяспекі не толькі на працоўных месцах, але і ў побыце.
Лекцыю правёў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Салігорскага ГРАНС Барычэўскі Андрэй Аляксандравіч.