Ў ДК г. Салігорска прайшла трагікамедыя «Вар’ятка

Ў ДК г. Салігорска прайшла трагікамедыя «Вар’ятка

Share this content:

7 снежня ў Палацы культуры г. Салігорска у рамках рэспубліканскай акцыі «Майстры культуры — жанчынам Беларусі» прайшла трагікамедыя «Вар’ятка», якая стала падарункам у гонар 30-годдзя Беларускага саюза жанчын.

Вось што гаворыць пра спектакль рэжысёр Таццяна Траяновіч:

Новы спектакль РТБД «Вар’ятка» — гэта калі вельмі смешна, а потым «прыбівае» і не адпускае некалькі дзён. Гэта калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка толькі разлятаецца на аскепкі. Гэта калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае яго цалкам зацьміла, а ў будучыню і глядзець страшна. Гэта калі «ненармальным» у нейкі момант можа аказацца кожны з нас.

Неверагодная атмасфера і ігра акцёраў не адпускалі ўвагу гледачоў да самага канца. Разам з акцёрамі гледачы перажывалі, кахали, суперажывалі, смяяліся і плакалі… На змену пацешным сітуацыям прыходзілі сумныя маналогі і дыялогі, ружовыя ілюзіі і мары разбураліся рэальнасцю, развейваліся прывіды мінулага, запальваліся і згасалі рамантычныя пачуцці… Па сутнасці, галоўныя героі на сцэне — адзінота і каханне.

Гучныя апладысменты і захопленыя крыкі «брава» доўга не адпускалі акцёраў са сцэны… Гэты спектакль не можа пакінуць кагосьці абыякавым. Вы будзеце глядзець яго з усмешкай на вуснах і слязамі на вачах, а эмоцыi яшчэ доўга вас не пакінуць.

Яна — Наталля Халадовіч.
Ён — Максім Шышко.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ

Сказка о «Лукоморье» ожила на сцене Дворца культуры г. Солигорска!

Сказка о «Лукоморье» ожила на сцене Дворца культуры г. Солигорска!

Областной благотворительный праздник в Солигорске собрал более 600 детей

Областной благотворительный праздник в Солигорске собрал более 600 детей

Оксана Куклицкая, директор Дворца культуры Солигорска, председатель Солигорской районной организации ОО «БСЖ»

Оксана Куклицкая, директор Дворца культуры Солигорска, председатель Солигорской районной организации ОО «БСЖ»

Делегат ВНС Виктория Лагун: будущая пятилетка — это время конкретных дел, а не пустых обещаний

Делегат ВНС Виктория Лагун: будущая пятилетка — это время конкретных дел, а не пустых обещаний