У Палацы культуры г. Салігорска прайшло адкрыццё выставы «Пад мірным небам Беларусі»

У Палацы культуры г. Салігорска прайшло адкрыццё выставы «Пад мірным небам Беларусі»

2 ліпеня ў Палацы культуры г. Салігорска прайшло адкрыццё выставы «Пад мірным небам Беларусі» народнай студыі выяўленчага мастацтва для дарослых і юнацтва.


Выстава прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80 — годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узначальвае студыю вядомы ў нашым горадзе мастак Яўген Раманавіч Смунёў.

Увосень гэтага года ў Палацы культуры Студыя адзначыць 55 гадоў,у студыі займаюцца людзі розных узростаў – ад старшакласнікаў да пенсіянераў.

Яўген Рамановіч-творчы чалавек . Свой жыццёвы і практычны вопыт перадае маладому пакаленню. Яўген Рамановіч падчас вайны знаходзіўся ў канцлагеры, мае статус непаўналетняга зняволенага фашысцкіх канцлагероў.

У студыі Яуген Раманович праводзіць сустрэчы з моладдзю і дзеліцца ўспамінамі пра Вялікую Айчынную вайну. Уся праца накіравана на фарміраванне патрыятызму і любові да творчасці. Яўген Раманавіч Смунёў узнагароджаны юбілейнымі медалямі да 60, 65, 70 — годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, да 70, 75 годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

За 54 гады існавання студыі і дзякуючы Яўгену Раманавічу 856 чалавек дакрануліся да прыгожага. Студыйцы неаднаразова ўдзельнічалі ў выставах самадзейных мастакоў горада, вобласці, Рэспублікі.

Усе прысутныя атрымалі незабыўны зарад пазітыўных эмоцый, натхнення і эстэтычнага задавальнення. Гэтае мерапрыемства стала яскравым прыкладам таго, як мастацтва здольна ўзбагаціць і змяніць наша паўсядзённае жыццё, напоўніўшы яго прыгажосцю і гармоніяй.

ЧИТАТЬ ТАКЖЕ

*ЗНАЙ НАШИХ!

*ЗНАЙ НАШИХ!

Герои живут рядом: ликвидатор ЧАЭС Елена Слагода делится опытом с молодежью

Герои живут рядом: ликвидатор ЧАЭС Елена Слагода делится опытом с молодежью

*ЗНАЙ НАШИХ!

*ЗНАЙ НАШИХ!

Состоялась содержательная встреча на тему » Благодарность».

Состоялась содержательная встреча на тему » Благодарность».