Share this content:
У нас надзвычайная навіна! Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і ласкавая Кароўка-ласаўка запрашаюць усіх у госці на прэм’еру!
Мы падрыхтавалі для вас незвычайны экалагічны спектакль «Які такі «патоп»?».
Мы пакажам як жыць у згодзе з прыродай, чаму вада так важна і што кожны з нас можа зрабіць для нашай агульнай планеты.
Абяцаем: будзе весела, яскрава і па-сяброўску! Чакаюцца гульні, жарты, загадкі і мора добрага настрою!
Прыходзьце — пагуляем разам і даведаемся шмат цікавага!
📅 Калі: 18 сакавіка (серада)
⏰ А каторай: 11:30
📍 Дзе: Палац культуры г. Салігорска
🎭 Для каго: 6+ (дзіцячы спектакль для ўсіх)
🎟 Квіткі: Ужо ў продажы! У касе Палаца культуры (11:00–19:00, перапынак 14:00–14:30)
📞 Пытанні задаваць тут: 23-67-05
Да сустрэчы ў лесе чароўных прыгод! Вашы Вавёрка, Кабанчык і Кароўка.