
Новости | Фоторепортажи
Работнікі ДУ «Палац культуры г Салігорска» працягваюць рэалізацыю праекта «Культура без межаў».
Сёння ў рамках праекта праведзены беларускія вячоркі «Сумна жыць без вячорак», прысвечаныя Дню народнага адзінства.
Маладыя людзі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і навучэнцаў цэнтра карэкцыйнага развіцця і навучання Салігорскага раёна бліжэй пазнаёміліся з культурай і традыцыямі роднага краю, даведаліся больш пра традыцыйныя беларускія гульні, песні, і казкі.
У ходзе мерапрыемства ўсе не толькі з задавальненнем танцавалі, адгадвалі загадкі, гралі, спявалі, дзяліліся сваімі станоўчымі эмоцыямі адзін з адным, душэўна і весела правялі час, але, і змаглі паказаць свае творчыя нумары.