
Новости | Фоторепортажи
На базе СШ № 3 адбыліся пазнавальна-гульнявыя праграмы «Канікулы ў бяспечным фармаце» і «Бяспечныя дарогі» ў рамках акцыі «Бяспечныя канікулы».
3 лістапада на базе Сярэдняй школы № 3 адбыліся пазнавальна-гульнявыя праграмы «Канікулы ў бяспечным фармаце» і «Бяспечныя дарогі» ў рамках акцыі «Бяспечныя канікулы».
Падчас гутарак дзецям растлумачылі асноўныя рызыкі і пагрозы для дзяцей на дарозе, правілы бяспечных паводзін на праезжай частцы, у транспарце і ў дварах.
Асаблівая ўвага была нададзена правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў альбо іншых электронных прылад і выбару дзецьмі бяспечных месцаў для актыўных гульняў. А таксама з дзецьмі гулялі ў рухомыя гульні, танчылі і праводзілі займальныя віктарыны.