Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска» наведалі Палац культуры г. Салігорска

Share this content:

8 чэрвеня навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска» наведалі Палац культуры г. Салігорска, дзе адправіліся ў падарожжа па нашай прыгожай краіне Беларусі.

У ходзе пазнавальна-забаўляльнай праграмы «Сімвалы маёй краіны» юнакі і дзяўчаты не толькі пазнаёміліся з сімволікай беларускай дзяржавы і пагаварылі аб тым, што такое Радзіма, але і адгадвалі цікавыя загадкі, паўдзельнічалі ў невялікай тэатралізаванай пастаноўцы, танчылі і гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні.