Музычныя выхадныя ў Салігорску: як гэта было
Share this content:
Горад S на гэтых выхадных дыхаў музыкай — і гэта было сапраўднае свята для душы!
🎤Усё пачалося ў пятніцу, 14 жніўня, калі сквер ля Палаца культуры напоўніўся глыбокім голасам Арсенія Сіндзікевіча. Яго праграма “Паміж жытам і зоркамі” — гэта падарожжа паміж небам і зямлёй, дзе кожная нота кранала да глыбіні. Арсеній, як заўсёды, зачараваў гучаннем і атмасферай.
🔥А ў суботу, 15 жніўня, той жа сквер ператварыўся ў пляцоўку для энергіі і пластыкі. Студыя сучаснага танца “Пікнік”паказала “Адлюстраванне лета ў руху”. Гэта была сапраўдная харэаграфія лета — лёгкая, яркая, поўная сонечнага настрою!
🎶Ну а ў нядзелю, 16 жніўня, мы перамясціліся ў Парк чатырох стыхій, дзе студыя эстраднай песні “А-Соль” падарыла нам “Музыку жнівеньскіх вечароў”. Цёплы летні вечар, акустыка парку і шчырыя галасы — лепшага завяршэння выхадных і не прыдумаеш.
💫Салігорск, ты ўмееш ствараць настрой!
Якасць нашых паслуг можна ацаніць па спасылцы: https://share.google/HN3op4EtJeGPghUtL










