Nick Mars - Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Minima incidunt voluptates nemo, dolor optio quia architecto quis delectus perspiciatis. Nobis atque id hic neque possimus voluptatum voluptatibus tenetur, perspiciatis consequuntur.

Музычныя выхадныя ў Салігорску — час натхнення!

Share this content:

Сябры, запрашаем вас сустрэць цёплыя дні лета разам з музыкай, добрым настроем і танцамі! Тры дні — тры яркія падзеі ў любімых кутках горада. Прыйсці могуць усе жадаючыя, уваход вольны!


📅 Што чакае?

🎵 21 жніўня | 18.00. Сквер каля Палаца культуры
“З музыкай у сэрцы” – канцэртная праграма харызматычнага саліста Аляксея Гушчы. Лірыка, глыбокія песні і цёплы вечар у коле сяброў.

🎵 22 жніўня | 17.00. Сквер каля Палаца культуры
“Цудоўная пара” – выступленне Вікторыі Лагун. Яе голас гучыць асабліва ярка менавіта ў гэтую пару года — прыходзьце паслухаць і закахацца!

💃 23 жніўня | 17.00. Парк чатырох стыхій
“Магія рытму” – танцавальная праграма ў межах праекта “Танцуючы горад”. Гэта будзе сапраўднае свята руху, энергіі і драйву! Танчыць будзем разам — падключыцеся да галоўнага танцавальнага флэшмобу лета!

🎉 Чакаем усіх! Бярыце з сабой усмешкі, добры настрой і жаданне атрымліваць задавальненне.

Да сустрэчы на музычных выхадных!

dk-admin: