Nick Mars - Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Minima incidunt voluptates nemo, dolor optio quia architecto quis delectus perspiciatis. Nobis atque id hic neque possimus voluptatum voluptatibus tenetur, perspiciatis consequuntur.

Калектыў Палаца культуры г. Салігорска наведалі Салігорскі краязнаўчы музей

Сёння ў рамках рэалізацыі праекта «Па законах дабра» адбылася экскурсія «Годныя грамадзяне нашага краю». Калектыў Палаца культуры г. Салігорска наведалі Салігорскі краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з ураджэнцамі Салігоршчыны — героямі Савецкага Саюза.

Імёны гэтых адважных землякоў назаўжды захаваны ў нашай памяці… Жук Аляксандр Апанасавіч, камандзір стралковага палка; Карж Васіль Захаравіч, камандзір партызанскага атрада, пакінуў глыбокі след у гісторыі свайго народа, бо ён шчодра любіў Беларусь, аддаваў ёй свае сілы ў тыя моманты, там, дзе гэта найбольш патрабавалася. Заслугі гэтага чалавека перад салігорскім краем неацэнныя; Муравіцкі Лука Захаравіч, лётчык, уваходзіў у дзясятку лепшых лётчыкаў, за 3 месяцы збіў 10 самалётаў; Наруцкі Дэаніс Сільвестравіч, камандзір Чырвонай Арміі, памочнік камандзіра танкавага батальёна 22-й танкавай брыгады; Сцямпкоўская Алена Канстанцінаўна, радыстка — героі, землякі, якія пакінулі незгладжальны след у нашай гісторыі.

Менавіта ў Год гістарычнай памяці так важна памятаць аб укладзе гэтых людзей, аб тым, што перамога была дасягнута агульнымі намаганнямі, а наша задача шанаваць памяць гэтых герояў, памятаць сваю гісторыю і ўрокі якія яна паднесла…

dk-admin: