Nick Mars - Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Minima incidunt voluptates nemo, dolor optio quia architecto quis delectus perspiciatis. Nobis atque id hic neque possimus voluptatum voluptatibus tenetur, perspiciatis consequuntur.

Дарагія калегі, шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з надыходам самых чароўных свят — Новага года і Каляд! Жадаю сустрэць іх цудоўным настроем, незабыўнымі эмоцыямі і ўражаннямі.


Традыцыйна ў апошнія дні года, што становіцца гісторыяй, мы згадваем яго самыя радасныя імгненні, падводзім вынікі і думаем пра будучыню. А яна як пункт адліку для новых спраў і планаў, новых здзяйсненняў і ажыццяўлення самых запаветных жаданняў.

Шчыры дзякуй за плённае супрацоўніцтва ў 2024-м! Вы былі ў авангардзе святкавання найбольш знакавых для нашай Айчыны падзей і памятных дат, што яднаюць грамадства.

Няхай жа 2025-ы— юбілейны год Вялікай Перамогі — нясе ўсім нам мір і дае імпульс для далейшага паспяховага руху наперад. Жадаю скараць усё новыя адметныя творчыя вяршыні. Будзьце заўжды здаровыя і шчаслівыя! Незабыўных вам свят. Няхай у гэты казачны час побач будуць дарагія сэрцу людзі!

З Новым годам!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Р.І.Чарнецкі

dk-admin: