Восеньскі рэгіянальны кірмаш прайшоў у Салігорску. ФОТАРЭПАРТАЖ

Share this content:

9 кастрычніка на Цэнтральнай плошчы г. Салігорска разгарнуўся восеньскі кірмаш. Гандлёвыя рады размясціліся па вул. Леніна, якая была часова перакрытая для транспарту.

Салігорцы актыўна запасліся правізіяй на зіму. Папулярнасцю карысталіся: бульба, капуста, буракі, гарбуз, яблыкі. Вялікі попыт быў і на журавіны — вядомае прыроднае лекі ад прастудных хвароб. Былі тут і палаткі з саленнямі, прысмакамі, мясной прадукцыяй, мёдам, бытавымі таварамі, цацкамі і сувенірамі. Асобная катэгорыя тавараў — сажанцы. Свае вырабы прадставілі рамеснікі.

На кірмашы можна было знайсці і іншыя цікавыя заняткі, акрамя пакупак. Дзеці змаглі пакатацца на поні, а дарослыя перакусіць духмяным шашлыком.

Асноўныя музычныя падзеі разгарнуліся на галоўнай сцэне. Свае песні наведвальнікам кірмашу дарылі салісты Палаца культуры г. Салігорска і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Салігорскага раёна. Поп-фолк гурт «Вясёлы балаган» Старобінскага ГпДК прадставіла яркую праграму «З песняй жывецца лёгка і багата». Спадабалася наведвальнікам кірмашу і выступленне вакальнай групы «Жартаунiцы» Жабінкаўскага СДК. Салісты Палаца культуры г. Салігорска Вікторыя Радахлеб, Аляксандра Кукрыш, Юлія Вечар, Станiслаў Варанько падарылі вядомыя хіты. Гледачы актыўна танчылі і падпявалі.

Восеньскі рэгіянальны кірмаш дазволіл жыхарам г. Салігорска не толькі зрабіць неабходныя пакупкі да зімы, але і падарыла пазітыўны настрой. Задаволеныя засталіся і прадаўцы, якія рэалізавалі свой тавар.

БОЛЬШ ФОТА Ў АЛЬБОМЕ: https://vk.com/album-82984275_281135543