Nick Mars - Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Minima incidunt voluptates nemo, dolor optio quia architecto quis delectus perspiciatis. Nobis atque id hic neque possimus voluptatum voluptatibus tenetur, perspiciatis consequuntur.

Весела і з запалам прайшлі калядныя гулянні на цэнтральнай плошчы г. Салігорска

З Калядамі звязана вялізная колькасць абрадаў, вераванняў і традыцый. У гэтыя дні нашы продкі варажылі, хадзілі сябар да сябра ў гасцюй, спявалі, танчылі. Успомнілі аб традыцыях і ў Салігорску. На Цэнтральнай плошчы г. Салігорска прайшлі калядныя гулянні 13 студзеня бягучага года, прысвечаныя Старому Новаму году і Калядкам. Прайшлі яны весела і з запалам.

На плошчу салігарчане прыйшлі сем’ямі. Бабулі і дзядулі, таты і мамы з дзецьмі разам назіралі за дзействам, якое разгортвалася на сцэне. Традыцыйныя персанажы Бабы і Дзеда, Козы, Мядзведзя, Цыганкі абыгрывалі народныя бытавыя сцэнкі. Весялосць, гарэзныя ўсмешкі і добры настрой суправаджала ўдзельнікаў на працягу ўсяго свята. Працягам тэатралізаванай праграмы стала выступленне поп-фольк гурта «Вясёлы балаган» Старобінскага ДГДК.

Артысты на сцэне змянялі адзін аднаго, не даючы прыйшоўшым на ўрачыстасць гараджанам засумаваць. Цікава было паглядзець, як раней калядавалі, якія песні спявалі і што жадалі адно аднаму. Яны віншавалі ўсіх і жадалі толькі самага добрага сёлета. Адна з галоўных задач старажытнага свята — правесці дзень зімовага сонцастаяння так, каб наступны год быў шчодрым, удалым і паспяховым ва ўсіх сферах жыцця.

Свята працягнула канцэртна-забаўляльная праграма Палаца культуры г. Салігорска з удзелам Народнага хору народнай песні «Родны напеў» Палаца культуры г. Салігорска. Задорныя навагоднія песні, ды і сама святочная атмасфера стваралі добры настрой, і многія гараджане падпявалі артыстам і прытанцоўвалі пад любімыя мелодыі.

Святочныя гулянні прыйшліся па душы гасцям свята. І дзеці, і дарослыя актыўна падтрымлівалі калядоўшчыкаў, разам танчылі і спявалі абрадавыя песні. Падобныя мерапрыемствы адраджаюць і папулярызуюць нацыянальныя этнаграфічныя карані нашых продкаў, вяртаюць да вытокаў старажытных свят і абрадаў.

dk-admin: