Спектакль »Паўлінка» Национального академического театра имени Янки Купалы

Спектакль »Паўлінка» Национального академического театра имени Янки Купалы

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны.

Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

ГДЕ: Дворец культуры г. Солигорска.
КОГДА: 29 ЯНВАРЯ 2022г. НАЧАЛО: 18.00.
Время работы: Пн.- Вс. 10.00 — 13.30, 14.30 — 18.30.
Дополнительная информация по телефону: 23-67-05.

Читайте также

«SKYY BAR» Дворца культуры г. Солигорска приглашает на тусовку

«SKYY BAR» Дворца культуры г. Солигорска приглашает на тусовку

»Прима и её мужчины» ГТЗУ »Молодёжный театр эстрады» (Республика Беларусь)

»Прима и её мужчины» ГТЗУ »Молодёжный театр эстрады» (Республика Беларусь)

ДК г. Солигорска приглашает!

ДК г. Солигорска приглашает!

ЖЕНЩИНА, СОЗИДАЮЩАЯ МИР

ЖЕНЩИНА, СОЗИДАЮЩАЯ МИР