Музычныя выхадныя ў Салігорску: як гэта было!

27.09.2026

🍁 Восень — гэта не сумная пара, а час цёплых сустрэч і цудоўнай музыкі! Гэтыя выхадныя ў нашым горадзе прайшлі сапраўды насычана і духоўна. Вось як мы правялі гэтыя тры дні разам:

🎶 25 верасня ў скверы ля Палаца культуры гучала літаратурна-музычная праграма «Залатыя радкі восені». Мы разам чыталі вершы і слухалі музыку, якая стварала асаблівы настрой.

🎤 26 верасня эстафету падхапіла канцэртная праграма «Музыка залатой пары». На сцэне бліскала студыя вакалу «СУПЕРСТАР». Іх выступленне падарыла ўсім шмат энергіі і ўсмешак!

🍂 27 верасня ў Парку чатырох стыхій прагучала канцэртная праграма «Спеўны верасень» ад Кацярыны Валадзько.

Апошні дзень выхадных атрымаўся асабліва кранальным і прыгожым. Вялікі дзякуй усім артыстам за талент, а гледачам — за цёплыя апладысменты і добры настрой! ❤️

Да новых сустрэч на культурных падзеях нашага горада! 👋

поделиться в: