Восень — гэта не час для суму, а час для цёплых сустрэч пад адкрытым небам! Мінулыя тры дні ў нашым горадзе прайшлі пад знакам сапраўднай музыкі.
Вось як гэта было:
🎵11 верасня — Сквер ля Палаца культуры напоўніўся цёплым гучаннем канцэртнай праграмы «Пад небам верасня» ад Юліі Вечар.
🎸12 верасня — разам з Аляксандрам Кісялёвым мы слухалі «Акорды восені». Музыка лілася проста ў сэрца!
🎤13 верасня — Парк чатырох стыхій сабраў сяброў на яркую праграму «Рэха залатых галасоў» ад студыі эстраднай песні «А-Соль».
✨Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў, спяваў разам з намі і проста атрымліваў задавальненне! Вы зрабілі гэтыя выхадныя незабыўнымі! 🧡






Наши Соцсети