Салігорск святкуе Дзень Незалежнасці РБ. Мітынг.

Сёння ў Салігорскім раёне і г. Салігорску праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 73-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 73-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачаліся на Салігоршчыне раніцай, 3 ліпеня, на Мемарыяльным комплексе на брацкай магіле савецкіх воінаў  і партызан на скрыжаванні дарогі г.п. Старобін.

Там адбыўся ўрачысты мітынг пад назвай «Беларусь – зямля славы нашай». Удзел у ім прынялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, навучэнцы.

З прывітальным словам да ветэранаў і ўсіх прысутных звярнуліся старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Анатольеўна Клішэвіч і генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Іванавіч Галаваты. Яны павіншавалі ўсіх прысутных са святам, пажадалі здароўя і мірнага неба над галавой.

Ад імя ветэранаў выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Маркавіч Пыжык. У сваім выступе ён падзякаваў кіраўніцтва раёна за ўвагу, падтрымку і аказанне дапамогі, а маладому пакаленню шанаваць традыцыі і берагчы сваю Радзіму.

Добры настрой у гэты дзень на мітынгу ў гонар свята падарыла салістка ДУ «Палац культуры г. Салігорска» Ксенія Міхаленя.

Прагучалі пажаданні здароўя і дабрабыту з вуснаў маладога пакалення – старшыні Парламента дзяцей і вучнёўскай моладзі г. Салігорска, вучаня 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Салігорска імя Героя Савецкага Саюза В.І. Казлова”, члена БРСМ Уладзіміра Круцько.

А пасля была хвіліна маўчання ў памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за мір на нашай роднай беларускай зямлі. Адбылося ўскладанне кветак.

Працягнуліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у парку «Чатырох стыхій».

Аддзел навін

Афиша
Дворец культуры г. Солигорска приглашает
Подробнее...
В Солигорске с концертом выступит популярный певец Стас ПЬЕХА.
Подробнее...
Благотворительный бал в честь детей с онкологическими заболеваниями пройдёт в ДК
Подробнее...
Дворец культуры г. Солигорска приглашает на тематическую дискотеку
Подробнее...
Мероприятия в рамках Единого дня безопасности
Подробнее...
Дворец культуры г. Солигорска приглашает
Подробнее...
Приглашаем на концерт Ядвиги Поплавской и Анастасии Тиханович.
Подробнее...
Дворец культуры г. Солигорска приглашает
Подробнее...