НХНП «Родны напеў» абароніць званне «народны»

Пры Салігорскім доме культуры амаль трыццаць гадоў існуе народны хор народнай песні «Родны напеў». У гэтым годзе перад калектывам стаіць вялікая задача — абараніць званне «народны».

«Хоць кіраваць хорам я стаў зусім нядаўна, спадзяюся, што з гэтай задачай мы справімся, бо ўсе ўдзельнікі хору таленавітыя і шчырыя, за што я ім удзячны», — кажа мастацкі кіраўнік Аляксандр Бародка.

IMG_9107

СПЯВАЮЦЬ ЖАНЧЫНЫ. Сёння народны хор народнай песні «Родны напеў» Салігорскага дома культуры цалкам жаночы калектыў. У цэнтры — кіраўнік хору Аляксандр Бародка.

За тры дзясяткі гадоў існавання калектыву і састаў хору, і яго кіраўнікі змяняліся не адзін раз. Але многія ўдзельнікі памятаюць славу і гарачыя апладысменты ад удзячных слухачоў не толькі ў Салігорску, але і за межамі Беларусі.

Рэпертуар хору «Родны напеў» складаецца з народных песень Беларусі, Украіны, Расіі, а таксама святочных і царкоўных.

З ПЕСНЯЙ УСЁ ЖЫЦЦЁ. Кацярына Барысаўна Рожка — адна са старэйшых удзельніц хору. «Як памятаю сябе, заўсёды была з песняй. У студэнцкія гады спявала ў хоры пры кансерваторыі ў Мінску. Працавала настаўніцай — заўсёды была ў мастацкай самадзейнасці. У цяжкія гадзіны жыцця песня дапамагае, жыве ў душы і просіцца ў палёт, да людзей», — кажа Кацярына Барысаўна.

Падрыхтаваў Уладзімір Амяльчэня

Афиша
Проект-конкурс среди начинающих поэтов
Подробнее...
Приглашаем на мюзикл-оперетту «СОБАКА НА СЕНЕ»
Подробнее...
Cтартует третий сезон концертов «на колесах».
Подробнее...
Приглашаем на вечер отдыха «Мелодия весны»
Подробнее...
Дворец культуры г. Солигорска приглашает на дискотеку
Подробнее...
Шоу «ONE to ONE» пройдёт во Дворце культуры г. Солигорска.
Подробнее...
В честь 8 МАРТА
Подробнее...
«Масленица — 2019» в Солигорске. Программа массовых народных гуляний.
Подробнее...