• Главная
  • /
  • Коллективы
  • /
  • Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Сузор’е”

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Сузор’е”

Ансамбль танца “Сузор’е” быў створаны ў 1999 годзе. Кіраўнік калектыву – выпускнік харэаграфічнага факультэта Мінскага інстытута культуры Вадзім Пятровіч Матанцаў – асоба творчая і надзвычай працаздольная. Дзякуючы яго напружанай, самаадданай рабоце ўжо ў 2003 годзе ансамблю было прысвоена найменне “народны”.

IMG_6109

Асноўны склад калектыву налічвае 44 чалавекі, але ўвогуле на яго базе ў розных узроставых групах займаецца каля 300 удзельнікаў, якія з задавальненнем наведваюць рэпетыцыйныя заняткі, дзе авалодваюць навыкамі сцэнічнага майстэрства, тэхнікай выканання, развіваюць творчыя здольнасці і фантазію.

Творческий вечер-концер, посвящанней Дню танца НАТ Сузор'е, апрель 2013

Нацыянальны акрас, навізна, тэмперамент – усе гэта знайшло адлюстраванне ў рэпертуары ансамбля, які складаюць абрадавыя, жартоўныя, традыцыйныя танцы і песні розных рэгіёнаў Беларусі. Наогул, у калектыва больш 50 пастановак і харэаграфічных кампазіцый розных жанравых накірункаў.

IMG_8375

Харэаграфічныя пастаноўкі “Весялуха”, “Кірмаш”, “Кадрыля” і іншыя масавыя танцы, дзе задзейнічаны розныя групы: “Камарыкі” (5-7 год), “Паўлінка” і “Хлапчукі” (7-8 гадоў), “Лявоначкі” (9-10 гадоў), “Зорачкі” (10-13 гадоў), “Сузор’е” (рабочая моладзь), “Тапатушкі” (жанчыны пенсійнага ўзросту) захапляюць выразнасцю, адметнасцю, яскравай рэжысурай. Стылізаваныя нацыянальныя касцюмы, выкарыстанне прадметаў побыту, сюжэтны малюнак узбагачаюць і аздабляюць вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі “Ярома”, “Падушачка”, “Мітусь”, “Скакуха”, “Завiванне вянкоў”. Беражліва адносячыся да творчых дасягненняў мінулых гадоў, калектыў пастаянна працуе над папаўненнем свайго рэпертуару.

1-300

У канцэртных праграмах знайшлі сваё месца сучасныя эстрадныя танцы і тэматычныя кампазіцыі “На бродвее”, “Стиляги”, “Хаус”, “Хатынь”.

1-422

Дзякуючы асабліваму почырку ў рабоце кіраўніка харэаграфічныя спектаклі “Мулен Руж” і “Муха-Цакатуха” неаднаразова з аншлагам збіралі канцэртную залу Палаца культуры. Кожны нумар у яго пастаноўцы – гэта дзея, гісторыя, вобраз – рознабаковы і непаўторны. Наогул, калектыў мае шмат прыхільнікаў далёка за межамі горада і раёна. Творчы энтузіязм, арганізатарскія здольнасці В.П.Матанцава выклікаюць павагу і заслужаны аўтарытэт сярод калег і ўдзельнікаў аматарскіх калектываў. Плён яго працы неаднаразова быў адзначаны граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, падзякамі старшыні Салігорскага райвыканкама. У 2005 годзе Вадзім Пятровіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “за шматгадовую плённую працу, значны уклад у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры”.

1-355

1-214

З поспехам калектыў выступае на знакавых мерапрыемствах горада, прымае ўдзел у раённых конкурсах, аглядах, праектах, акцыях і святах. Неаднаразова быў запрошаны на Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі” (2006, 2008, 2011).

1-300

Творчая сталасць і прафесіяналізм дазволілі калектыву неаднаразова станавіцца ўладальнікам Гран-Пры і лаўрэатам разнастайных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

1-258

Галоўным здабыткам 2014 года для калектыву стала прысваенне ганаровага звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

IMG_0312

У творчых планах ансамбля – вывучэнне музычнай спадчыны сваёй краіны, актыўная канцэртная дзейнасць, пашырэнне рэпертуару, удзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах, супрацоўніцтва з вакальнымі і харэаграфічнымі калектывамі Беларусі і замежжа.

Афиша
Дворец культуры г.Солигорска приглашает на концерт, посвященный Дню матери
den materi
Подробнее...
План работы ГУ «Дворец культуры г. Солигорска» на октябрь 2017г.
ipqlx1o4spi
Подробнее...
В Солигорске пройдёт концерт Инны АФАНАСЬЕВОЙ
afa3112
Подробнее...
Иллюзионное шоу мирового уровня пройдёт в Солигорске в ноябре
Без имени-1
Подробнее...
ГУ «Дворец культуры г. Солигорска» приглашает
0754d38c220483b91b626d3a6f4191d5
Подробнее...
Игорь НИКОЛАЕВ выступит в Солигорске
159a04ac98c2b6dcd0043c214f0b6a2e
Подробнее...
ПРОГРАММА праздничных мероприятий ко Дню города и Дню шахтера 
1211482-241615-4x214979
Подробнее...
ДЕНЬ ПОБЕДЫ — 2017 в Солигорске. Программа мероприятий
Безымянный-1
Подробнее...